Кліп на песню "Літвін", якая прысвечана чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны-беларусы. Рэжысёры: З.Сасноўскі ("Стары Ольса"), Ф.Міхееў (рыцарскі клуб "Княжы гуф"), Л.Снегірова (студыя "ОКО", Менск), І.Таркан (студыя "Дуэт", Менск). Мантаж - З.Сасноўскі. Асноўныя ўдзельнікі - рыцары клуба "Княжы гуф". Кап'ютэрная анімацыя - студыя VS, г. Лімерык, Ірландыя.
Першы кліп гурта "Стары Ольса", зняты ў паляўнічым дамку у лясах Магілёўшчыны. Студыя "Дуэт", Менск. Рэжысёр: З.Сасноўскі. Мантаж - А.Беладубенка. Удзельнікі - рыцары клуба "Княжы гуф" і клуба "Вялікае Княства", а таксама асобныя артысты і каскадзёры.