Песня пра Вітаўта

(песня 15 стагоддзя, музыка народная -
запісаная ў экспедыцыі,
песня захоўваецца ў архіве Зінкевіча ў Вільні,
словы незначна апрацаваныя В.Ластоўскім)

1. Едзе Вітаўт па вуліцы
За ім нясуць дзве шабліцы
REF Слаўны князь Вітаўт
Гаспадар на Літве

2. Шаблі літы, злотам біты
У яшчар-скуру апавіты
REF

3. Адна шабля для спадара
Друга шабля на татара
REF

4. Стануў Вітаўт прад кашовым
Бліснуў ў сонцы шабляй новай
REF

5. Стукнуў-грукнуў у падковы
Гэй шыхтуйся пан кашовы
REF

6. Гэй шыхтуйся збройна, жвава
Дзе йдзе бітвы слаўна справа
REF

7. Гукнуў кош ды з самапалаў
З сямі/пятых ад запалаў
REF

8. Крыкнуў: "Слава, слаўны княжа
Вораг ў полі косцю ляжа
REF

 




© 2009 Стары Ольса Разработка Silentcode hosted by extmedia