|
Едзе рыцар, едзе рыцар збройны, Павяртае з велькей-велькей войны.
У яго шабля, шабля вышчарблёна, Ды кашулька ў яго закрвавёна.
Вітае яго айцей стары, Сёстры нясуць, нясуць яму дары.
З яго браце, браце цешыліся, Ды суседзі з яго бавіліся.
Выйдзі мама, выйдзі мама моя, Хай усціхнуць, ўсціхнуць ногі твое.
Як жа выйсці, выйсці мне да цебе - Ужо рок па маім пагрэбе.
Ці ж я маме, маме пакой справіў Што на войне, войне доўга бавіў.
Дык жывіце ж, самі самі собе, Бо праз мяне, мяне мама ў гробе.
За гарамі рыцар, рыцар збройны - Не вярнецца ўжо ніколі з войны.
Там раскошы ў войску ён ужые, Замест вады ён крыві напіе.
Едзе рыцар, едзе рыцар збройны, Зноў вяртае з велькей-велькей войны.
Садзяць яго, садзяць на конь сівы, Бо ён рыцар, рыцар справядлівы.
За ягону кожную трывогу Сцелюць яму кветкамі дарогу.
А як яго, яго ў дол спушчалі З трох ладункаў огня-огня далі
|