|
(беларуская народная песня)
1. Як вазьму я ружу кветку Ды пушчу на воду Плыві-плыві ружа кветка Да самога броду
2. Плыла-плыла ружа кветка Ды стала круціцца Выйшла маці воду браці Пачала дзівіцца
3. Ой ты мая ружа кветка Чаму ж ты завяла Пэўна доўга ты дзіцятка На вадзе ляжала
4. Ўзяла маці ружу кветку Палажыла ў хаце Ды як гляне - ўспамінае Аб сваім дзіцяці
5. паўтор 1.
|