Навіны
Дасье
Альбомы
Інструменты
Фота
Відэа
Тэатр ЯВАРЫНА
Маргуля-фэст
Тэксты
Спасылкі
Прэса
Інтэрв'ю
Гасцёўня
Пошта

 




rus | pol | eng | bel

ЯВАРЫНА -
тэатр старадаўняй культуры, быў створаны ў 2003 годзе. Кіраўнік - Маргарыта Кубенкевіч.
Склад: 6 танцораў, 4 музыкі.


ДАСЬЕ || ФОТА || КАНТАКТ








"ЯВАРЫНА" займаецца распрацоўкай ды пастаноўкай сцэнічных і масавых варыяцый старажытных танцаў. У рэпертуары - народныя, гарадскія, прыдворныя танцы беларускага, эўрапейскага Сярэднявечча і Рэнесанса.

Асобная начная праграма ўключае вогненную імпрэзу, сцэнічны бой, працу з піратэхнікай і арабскі танец. Усё гэта з'яўляецца захапляльным відовішчам, у якім спалучаюцца музыка, танцы, тэатр і магія агню.

Тэатр "ЯВАРЫНА" дасягнуў значных посьпехаў у адраджэнні і папулярызацыі старажытнай танцавальнай культуры Беларусі. Праца ідзе па розных напрамках. Першы - распрацоўка сцэнічных харэаграфічных пастановак па матывах танцаў Ранняга Сярэднявечча і Рэнесанса. Другі напрамак працы - распрацоўка спрошчаных версій па матывах народных, гарадскіх ды палацавых танцаў. Праца накіравана на гледачоў і наведвальнікаў фестываляў сярэдневечнай культуры, канцэртаў сярэдневечнай музыкі.

У склад тэатра "ЯВАРЫНА" уваходзяць музыкі. Рэпертуар складаецца з сярэднявечных і архаічных танцаў Эўропы і Беларусі. Музычныя інструменты: дуда, жалейкі, шалмеі, дудкі, цыстра, барабаны.

Адпаведна кожнай эпосе і стылю гурт валодае наборам строяў і рэквізітаў.



ДАСЬЕ || ФОТА || КАНТАКТ

Клікніце на любы малюнак,
каб адлюстраваць яго ў гэтым вакне:



ДАСЬЕ || ФОТА || КАНТАКТ

Кіраўнік тэатру ЯВАРЫНА:
Маргарыта Кубенкевіч
Тэл.: +375(29)7743615

Напісаць e-mail:

Ваш E-mail:
Тэкст:
   

Шаноўныя сябры, калі ласка, пры напісанні ліста да нашага гурта праз гэту старонку - пішыце ўважліва свой элект. адрас. Мы не здолеем адказаць на Ваш ліст, калі адрас будзе пазначаны недакладна.