Навіны
Дасье
Альбомы
Інструменты
Фота
Відэа
Тэатр ЯВАРЫНА
Маргуля-фэст
Тэксты
Спасылкі
Прэса
Інтэрв'ю
Гасцёўня
Пошта




rus | pol | eng | bel

Без прадстаўлення: Дзе праводзiлiся здымкi клiпа "У карчме"?
Змітер Сасноўскі: У адным з паляўнічых домікаў на Магілёўшчыне, у Бабруйскім павеце. Дарэчы, усё адбывалася ў непасрэднай блізкасці ад рэчкі Ольса. Проста кіраўнік відэастудыі "Дует", якая здымала кліп, родам з тых мясцінаў і вырас на Ольсе. Усё было вельмі сімвалічным - ад пажару да траўмаў... Хаця той відэаматэрыял, які атрымаўся на выхадзе, мы ацэньваем вельмі крытычна. І ўсё такі мы многаму навучыліся, бо гэта быў першы кліп.

Унтитлед: Мне вот интересно всегда было, откуда у групп такие названия. Историю вашей не расскажете?
Змітер Сасноўскі: Ехалі мы з братам у машыне і спрачаліся пра праграму першага сольнага канцэрта ў Мінску (2000 г.). Вылезла праблема назвы. Ён кажа: "Ды вы не пакутуйце, выберыце што-небудзь з беларускіх незвычайных назваў рэчак, вёсак, возёраў, горак! Будзе беларускае і старадаўняе. Напрыклад, ёсць на Магілёўшчыне такая рэчка Ольса. А калі засмучае нешта - дадайце да гэтага слова яшчэ нейкае." Я прапанаваў дадаць слова "Стары", але брат сказаў, што гэта банальна і нецікава, але я ўжо захапіўся і больш не перадумваў і не шкадаваў!

Александр Дутлов: Не кажется ли вам ваша музыка слишком специфической? Т.е. она не рассчитана на массового слушателя, она не рассчитана на какого-нибудь модника, скорее, до нельзя наоборот.
Ілья Кубліцкі: Я згодны, што яна спецыфічная. Таму мне і цікава ёй займацца. А масавасць для мяне ніколі не было паказальным. Лічу, што зараз наша масавая культура знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні.

Без прадстаўлення: Што вас прыцягнула менавiта у сярэднявечную музыку?
Змітер Сасноўскі: Прага ганарыцца сваім вялікім народам. Нажаль, прыкмет вялікасці нашмат болей у мінулым, чым зараз. Мінулае паказвае, на што мы здольныя, калі дамагаемся свабоды і жывем у сваёй дзяржаве...

Без прадстаўлення: Цi усе удзельнiкi гурта маюць музычную адукацыю?
Змітер Сасноўскі: Калі гаворка пра адукацыю ў нейкай навучальнай установе і наяўнасць дакументаў пра адукацыю, - то большасць удзельнікаў гурта музычнай адукацыі не маюць. Каця Радзівілава вучыцца ў Інстытуце культуры на аддзяленні народных інструментаў, а Ілля Кубліцкі - у Кансерваторыі па класу гітары. Але наяўнасць музычнай адукацыі ніколі не характарызуе узровень густа, слыху і працаздольнасці.

Сергей Оставец: Скажите, а где вы столько инструментов набрали на реконструкцию? Ездите по вескам собираете или вам их добрые люди приносят...
Ілья Кубліцкі: Па вёскам мы не ездзім. 1.Гэта робяць майстры музычных інструментаў , а мы ў іх набываем. 2. Па інструментах напісана шмат кніг, а астатняе - гэта прафесіяналізм майстра. У нашым гурце вырабам інструментаў займаюцца З.Сасноўскі і А.Чумакоў.
Алесь Чумакоў: А добрыя людзі сапраўды ёсць, толькі прыносяць яны не інструменты, а звесткі пра інструменты, дзеляцца сваімі ведамі. Вялікі дзякуй ад свайго імя скажу Арыне Вячорка, Алесю Ласю, Алесю Мікусу...

Гродненец: Змитер, доброго здоровья! Вопрос у меня такой - с какого времени вы стали собирать инструменты, откуда такая ими увлеченность?
Змітер Сасноўскі: Спачатку збіраў усялякія старыя рэчы, гадоў з 19-ці вызначыўся - падсеў на старыя інструменты, а потым павучыўся іх рэстаўраваць, парэстаўраваў і пачаў на іх усіх граць. Граў-граў і стала мне трошкі сумна, бо граю на кучы інструментаў, але разам іх не чую. Паклікаў іншых маньякаў і ўтварыўся гурт Стары Ольса.

Без прадстаўлення: Як складваюцца вашыя адносiны з тытунем i алкаголем?
Змітер Сасноўскі: Па-рознаму ў розныя часы, але можна сказаць, што гурт слаба п'ючы і амаль не палячы! Спрабуем, карацей, захоўваць здаровым тое, што даў Пан Бог!

Без прадстаўлення: Цiкава даведацца, цi прыносiць занятак музыкай якiя-небудзь прыбыткi? I чым яшчэ (калi не сакрэт) зарабляеце на жыццё?
Змітер Сасноўскі: Зарабляем ў замежжы. Рэдка, хацелася б болей. А на Радзіме, нажаль, нашыя канцэрты, калі глядзець з боку гурта, можна назваць дабрачыннымі. Мы шыем старую вопратку, набываем і рамантуем старыя інструменты, таму рэгулярна залазім у пазыкі, якія аддаем толькі зарабіўшы на Захадзе. Але з заходніх канцэртаў нешта застаецца ў кішэнях, а з канцэртаў у Беларусі ўсё аддаем на развіццё гурта.

Андрусь: Намечается ли какой-нибудь творческий тур коллектива по Беларуси? В частности, Гродно интересует. Спасибо.
Змітер Сасноўскі: Адзін з нашых менеджэраў сур'ёзна пралічвае гэтую тэму, але чым больш пралічвае, тым больш п'е ад безвыходнасці. Аднак мы поўныя рашучасці праехаць хаця б па абласных клубах!!! З Гродна запрашалі разоў 5, але кожны раз штось накрывалася.

Prospect: Каковы ваши ожидания по поводу предстоящего концерта? Сколько вы ожидатете посетителей? Кстати, самыми своими удачными мероприятиями вы какие считаете?
Ільля Кубліцкі: Спадзяемся, што ўсё што мы задумалі атрымаецца. Безумоўна, марай кожнага выканаўца з'яўляецца паўнюсенькая заля і адсутнасьць вольных квіткоў. Я вельмі рэдка бываю задаволеным нашымі канцэртамі. Заўсёды ёсьць над чым працаваць. Адзін з апошніх быў дастаткова ўдалы - канцэрт у Полацку.

Ольга: Как вы оцениваете состояние музыки белорусской? Вот есть мнение такое, что нужно отличать "петь белорусские песни" и "петь по-белорусски". Вы себя к кому относите?
Ільля Кубліцкі: Да каго нас адносіць - вырашаць слухачам. А беларуская музыка толькі пачынае - у яе ўсё наперадзе. Вельмі шмат зараз не цікавага. І назіраецца такая праблема - вельмі добрыя тэксты, а музыка ня вельмі і наадварот.

Автовопросник: Какие еще инструменты вам хотелось бы чтобы заиграли с уже введенными в эксплуатацию вашими?
Ільля Кубліцкі: Тамбур, гудок. Хацелась бы каб загучала яшчэ адна ліра.
Зміцер Сасноўскі: Тамбур, некалькі іншых відаў лютні, томбамарын, літаўры, іншыя віды колавых лір, шалмей высокі, цымбалы старой канструкцыі, гадулка, вельмі хочам і шукаем гонг вялікі і іншыя інструменты...
Алесь Чумакоў: Сярэднявечная арфа, шлемападобныя гуслі. Пэўную ўвагу хацелася бы звярнуць на старадаўнія смычковыя інструменты.

Без прадстаўлення: Дзе зараз рэальна магчыма навучыцца граць, напрыклад, на дудзе, лютнi цi гуслях?
Зміцер Сасноўскі: На лютні "вучаць" граць у Кансерваторыі. Але там не аднаўляюць стары строй лютні, а нацягваюць струны ідэнтычна гітарнаму строю. Таму гэта цяжка назваць навучаннем. Так, чарговая прафанацыя, ды і лютня там адна на ўсіх і не лепшай якасці. А каб навучыцца граць на дудзе ці гуслях, трэба, як у сярэднявеччы, ісці да майстра і, у добрым сэнсе слова, пакланіцца ў ножкі. Я калісьці вучыўся граць на гуслях у Латвіі. Гэта не адрознівалася ад працэса 500-гадовай даўнасці. Надрываўся днямі ў гаспадарцы майстра, а толькі ўвечары, калі падаеш ад стомы, можна было пайсці павучыцца ў майстэрню. Традыцыя старая і добрая, бо тады пачынаеш вельмі цаніць набытыя веды - за іх заплочана потам. Па той жа стаптанай каляіне пайшоў гусляр нашага гурта Алесь Чумакоў. Ён доўга вучыўся рабіць гуслі і стаў майстрам, досыць прызнаным. Аднойчы ён згадзіўся ўзяць вучня. І наколькі мяне "ўміліла" сітуацыя (і выклікала ўспаміны), калі аднойчы на нашым офісе я застаў Чумакова, які займаўся нечым дробным, а вучань "пахаў" над нарыхтоўкамі.

Иван Андреевич: Мне всегда нравился белорусский фольк, но в нашей стране далеко не все считают это направление перспективным. Что думаете о будущем фолька? Он не ўмрет?
Ільля Кубліцкі: Думаю не. Зараз вельмі шмат народу, таварыстваў цікавяцца фолькам. Але я думаю, што без дзяржаўнай падтрымкі тут не абысьціся. Трэба дапамагаць людзям якія працягваюць зьбіраць фальклёр. Трэба выратоўваць тыя аўдыёзапісы, якія захоўваюцца ў Акадэміі Навук.

Без прадстаўлення: Цi мае ваш гурт дачыненьне да якогасьцi сярэднявечнага клюбу?
Алесь Чумакоў: Сябруем з многімі, але ні да якага не прыраслі намоцна! Асаблівае сяброўства маем з трыма: "Княжы гуф", "Ордэн Паўночнага храма" і, вядома, "Унія меч і воран".

Без прадстаўлення: Распавядзiце падрабязней пра вашае супрацоунiцтва з гуртом VICIOS CRUSADE.
Зміцер Сасноўскі: Усім ўдзельніка гурта вельмі падабаецца VICIOS CRUSADE, але мы не мелі пакуль аніякіх стасункаў з гэтымі музыкамі. У адной з кампазіцый зграў мой настаўнік, майстар старых інструментаў Тодар Кашкурэвіч. Гэта выклікала некаторыя параўнанні ў манеры ігры на дудзе, і нават абвінавачванні, што я капірую стыль ігры Тодара. Але ж гэта мой настаўнік і падабенства натуральна існуе. Больш за тое Тодар вырабіў вялікую частку нашых інструментаў. Але паўтаруся, з іншымі музыкамі VICIOS CRUSADE мы, нажаль, нават не знаёмыя.

Дмитрий: Как же собрать полные залы, если культура вашей музыки специфична и немассова?
Зміцер Сасноўскі: Вельмі не згодны. Мы бачылі па Еўропе, як такая музыка, не заціснутая ў цяжкія ўмовы выжывання, становіцца вельмі нават масавай!!! На жаль мы хутка пэўна жыць будзем там. Баюсь думаць пра будучае, але ўжо зараз мы па цэлых месяцах прападаем за мяжой...

Без прадстаўлення: Цi часта вы даеце канцэрты?
Зміцер Сасноўскі: Прыкладна 2 на месяц. Але бывае і нашмат больш (17!), а бывае 1 канцэрт на 2 месяцы. Апошняе здаралася усяго 2 разы!!!

Без прадстаўлення: У якiх гарадах Беларусі, акрамя Менску, вы выступалi?
Зміцер Сасноўскі: У Гомелі, Віцебску, Лепелі, Мар'інай горцы, Полацку, Браславе, Нясвіжы, Навагрудку. Плануем наведаць і многія іншыя.

Александр: Пытанне да майстра Алеся: Алесь, ці робіце Вы музычныя інструменты акрамя гусляў (можа плануеце ?) Дзякуй.
Алесь Чумакоў: Прыклады маіх інструментаў можна знайсці на сайце http://gusli.narod.ru. Акрамя гусляў розных відаў таксама ёсць некалькі варыянтаў смычковых старадаўніх інструментаў, напрыклад смычковая ліра 6-10 стст. - прататып гусляў і гудок, рэканструкцыя інструмента 11-16 стст., які быў улюбёным інструментам беларускіх скамарохаў - прататып скрыпкі.