|
|
|
|
|
Крылавідныя
гуслі. Рэканструкцыя гусляў, якія
былі распаўсюджаны ў Латгаліі (памежная з Беларуссю
вобл. Латвіі) і ў Паўночнай Беларусі ў 14-20 ст.
Інструмент выраблены сумесна майстрам Донатсам
Вуцысам і майстрам Зміцерам Сасноўскім. Гуслі
вядомы на Беларусі з часоў утварэння першых беларускіх
княстваў – з 9-10 стагоддзя. Гэты інструмент распаўсюдзіўся
ў княска-дружынным асяроддзі і часта выкарыстоўваўся
ў якасці акампанемента пры выкананні гераічных
балад і вершаваных сказаў аб бітвах і паходах.
|
|
Гудок.
Дакладная копія гудка 14 ст. Інструмент выраблены
майстрам Тодарам Кашкурэвічам. Гудок трапіў на
Беларусь з Візантыі ў адзін час з гуслямі. Гэты
струнны смычковы інструмент стаў прататыпам скрыпкі
і выкарыстоўваўся аж да 16 стагоддзя. Той інструмент,
на якім іграю я, – дакладная рэканструкцыя гудка
14 стагоддзя, знойдзенага археолагамі. |
|
Дрымба
(варган). Рэканструкцыя варгана
11 ст. Забыты на Беларусі інструмент, гэты інструмент
звычайна звязваюць з народамі поўначы ці ўсходу,
аднак ён быў вельмі папулярны ў сярэднявечнай
Беларусі сярод ваяроў, бо пры гранні на ім адбываецца
асаблівае актыўнае ўздзеянне на мозг. Першыя знаходкі
варгана ў гарадскіх замках Беларусі адносяцца
да 11 ст. |
|
Свірэль.
Рэканструкцыя свірэлі 14 ст., дзе адноўлены тэмбравы
каларыт даўніх свірэляў – гук мяккі і крыху шыпячы.
Гэта флейтавы інструмент, які разам з гуслямі,
гудком і барабанам стаў прафесійным інструментам
беларускіх скамарохаў і выкарыстоўваўся ў замках
і гарадах. |
|
Беларуская
дуда.
Рэканструкцыя старадаўняй беларускай дуды,
вядомай з 14 ст. Інструмент выраблены майстрам
Зміцерам Сасноўскім. Для большасці людзей гэты
інструмент вядомы пад назвай “волынка”. Да прыходу
Хрысціянства і доўга потым лічыўся сакральным
абрадавым інструментам, які часта выкарыстоўваўся
пры абрадзе пахавання. Адначасова выкарыстоўвалася
для суправаджэння танцаў на святах і беларускімі
скамарохамі пры паказах тэатралізаваных дзеянняў. |
|
Беларуская
вайсковая дуда.
Рэканструкцыя старадаўняй беларускай дуды,
вядомай з 14 ст. Інструмент выраблены майстрам
Тодарам Кашкурэвічам сумесна з майстрам Зміцерам
Сасноўскім. З-за асаблівага ўзбуджальнага ўздзеяння
беларуская дуда стала, як і ў многіх народаў,
інструментам ваярскім. Вядомы выявы 16 ст. вайсковых
музыкаў ВКЛ з беларускімі дудамі. |
|
Беларуская
дуда-мацянка. Рэканструкцыя старадаўняй
двухбурдоннай беларускай дуды, вядомай з 16 ст.
Інструмент выраблены майстрам Тодарам Кашкурэвічам.
Без дудаў такога кшталту не адбывалася ніводнае
сялянскае і гарадское свята на Беларусі. |
|
Сурма.
Рэканструкцыя сурмы 15 ст. Інструмент выраблены
майстрам Алесем Курбанам. Вайсковы інструмент,
вядомы ў гэтай якасці на Беларусі з 11 ст. |
|
Берасцяная
труба. Рэканструкцыя трубы 14
ст. Сігнальны інструмент шырокага выкарыстання
(ад вайсковага да пастушага). Інструмент выраблены
майстрам Зміцерам Сасноўскім. Вядомы з 11 ст.
|
|
Барабан
з камля. Рэканструкцыя прымітыўнага
інструмента, вядомага са старажытных часоў. Інструмент
выраблены майстрам Варыем Зянкевічам. Барабан
вырабляўся з камля дрэва і абцягваўся скурай. |
|
Елка.
Ударны старадаўні інструмент,
які вырабляўся з камля і карэнняў елкі, абвешваўся
рознага гатунку бразготкамі, шархунамі і ланцужкамі.
Інструмент выраблены ўдзельнікамі гурта ў адзіным
творчым парыве... |
|
Вайсковы
барабан.
Рэканструкцыя барабана 16 ст. Разам з сурмамі
(пазней з дудамі) са старажытнасці выкарыстоўваўся
як вайсковы інструмент. У гэтым інструменце выкарыстана
спецыяльна выдзеланая скура і старажытная сістэма
нацяжэння з дапамогай вяровак. |
|
Арабскія
барабаны.
Рэканструкцыя барабанаў 13-14 ст. Пасля
крыжовых паходаў арабскія барабаны сталі модным
інструментам па ўсёй Еўропе, асабліва ў гарадскім
асяроддзі і рыцарскіх замках. У 14 ст. арабскія
барабаны распаўсюдзіліся і ў Вялікім княстве Літоўскім.
|
|
Шалмеі.
Рэканструкцыя еўрапескіх язычковых інструментаў,
вядомых з 11 ст. Інструменты выраблены майстрам
Тодарам Кашкурэвічам. Шалмеі вядомы на Беларусі
пад імем “жалейка” з 11 ст. у народным асяроддзі,
і пад імем “шалмей” пры двары Вялікіх князей літоўскіх. |
|
4-струнная
лютня эпохі Сярэднявечча.
Рэканструкцыя лютні 14-15 стст. Інструмент
выраблены майстрам Юрыем Дубнавіцкім. У гэтага
інструмента разам 7 струн – 3 падвоеныя і 1 адзінарная.
Лютні такога тыпу ўпершыню з’явілася на Беларусі
ў 14 ст. |
|
6-струнная
лютня эпохі Рэнесанса.
Дакладная копія лютні 16 ст. Інструмент
выраблены майстрам Юрыем Дубнавіцкім. На 11-струннай
лютні гралі і пісалі музыку для яе славутыя беларускія
кампазітары 16 ст. – Войцех Длугарай, Дыямед Ката,
Ян з Любліна і інш. Такія лютні з’яўляюцца прамым
паслядоўнікам у эвалюцыі сярэднявечная лютні.
У гэтага інструмента разам 11 струн – 5 падвоеных
і 1 адзінарная. Рэнесансная лютня хутка стала
вельмі папулярным інструментам беларускай шляхты
і, адначасова, асноўным інструментам, на якім
ігралі прафесійныя музыкі пры двары Вялікага Князя
літоўскага. |
|
Колавая
ліра (латышская). Старая латышская
ліра, рэстаўраваная сумесна майстрам Донатсам
Вуцысам і майстрам Зміцерам Сасноўскім. Колавая
ліра – струнны смычковы інструмент, дзе смыкам
служыць кола, якое трэцца аб струны. Колавыя ліры
распаўсюдзіліся на Беларусі ў 16 стагоддзі і хутка
сталі ўлюбёным інструментам вандроўных музыкаў
і батлейнікаў. Унікальнай з’явай беларускай культуры
стаў асобны жанр гераічных балад і духоўных песняў
пад акампанемент ліры. |
|
Гуслі
з ігравым вакном.
Рэканструкцыя гусляў, якія вядомыя па археалагічных
знаходках з Ноўгарада, Гданьска і Аполя. У Беларусі такі
тып гусляў можна аднесці да XI-XIV стст. Незвычайнае
ў гэтым тыпе гусляў тое, што гэта вельмі раннія гуслі -
пераходны этап паміж прывычнымі нам гуслямі і архаічнай лірай.
Інструмент выраблены майстрам Алесем Чумаковым.
|
|
Кантэле.
Рэканструкцыя гусляў, якія былі вядомыя з даўніх часоў
па ўсяму Балтыйскаму рэгіёну і Скандынавіі. Кантэле ўпершыню
узгаданы ў Скандынаўскім народным эпасе. Інструмент зроблены
майстрам Алесем Чумаковым.
|
|
Колавая
ліра (беларуска-польская). Інструмент
захоўваецца ў музеі гісторыі музыкі г. Познань
(Польшча). Інструмент вядомы на Беларусі з 16
ст. Гурт “Стары Ольса” плануе набыць ці вырабіць
інструмент такога тыпу. |
|
| Квінтэрна.
Інструмент з калекцыі майстра Міхала Баха
(Германія). Інструмент вядомы на Беларусі з 16
ст. Гурт “Стары Ольса” плануе вырабіць інструмент
такога тыпу. |
|
| Акарына.
Гліняны інструмент флейтавага тыпу. Лічыцца, што
ён быў створаны толькі ў 19 ст., аднак ягоныя
прататыпы – гліняныя свісцёлкі – былі вядомыя
на Беларусі яшчэ ў раннім сярэднявеччы. Гэты інструмент
валодае асаблівым глухім тэмбрам. |