ДУДАРСКІ ФЭСТ || АРТЫКУЛЫ
Дударскі Фэст
У Беларусі хутка шырыцца грамадскі рух па вяртанню аднаго з самых старажытных і містычных беларускіх інструментаў - дуды (валынкі). Цікавасць да дуды кола майстроў і музыкаў ініцыявала правядзенне ў 1992 і 1993 гадах І і ІІ міжнародных "Балтыцкіх дударскіх фэстаў". Канцэрты і мерапрыемствы дударскіх фэстаў выклікалі рэзананс сярод шырокага кола этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў і шматлікіх аматараў. Ініцыятарамі і арганізатарамі І і ІІ дударскіх фэстаў былі Цэнтр этнакасмалогіі "Крыўя", фірма "Ваўкалака" і Фонд развіцця традыцыйнай этнічнай культуры.
Прайшло 13 гадоў пасля апошняга дударскага фэста. За гэты час вырасла новая генерацыя майстроў і музыкантаў. Стыхійна ў парках Мінска адбываюцца сустрэчы дудароў (волынщиков), дзе гучаць адначасова 4-5 беларускіх дудаў і праходзяць імправізаваныя конкурсы-спаборніцтвы.
Наспела патрэба адрадзіць дударскія фэсты - штогод ладзіць вялікую сустрэчу музыкаў і аматараў гэтага інструмента - дуды (валынкі). Абмен вопытам музыкантаў, спатканні майстроў і даследчыкаў фальклора, дэманстрацыя інструментаў і манераў грання, нязмушаная атмасфера клуба і магчымасць параўнаць інструменты розных краінаў - усё гэта дазволіць аднавіць ідэі дударскіх фэстаў. Удзел у фэсце дудаў розных краін дазволіць асэнсаваць месца традыцыйнай беларускай дударскай культуры, адметнасць беларускай дударскай традыцыі ў агульнаеўрапейскім кантэксце і балтыйскім культурным рэгіёне.
Па ініцыятыве Зміцерам Сасноўскага, кіраўніка гурта "Стары Ольса" і даследчыка старадаўніх інструментаў, быў створаны аргкамітэт фэста, які працаваў на грамадскіх пачатках. У аргкамітэт быў запрошаны славуты беларускі майтар дуды і музыкант, ініцыятар і арганізатар першых Дударскіх фэстаў на пачатку 90-х гадоў Тодар Кашкурэвіч. Дзякуючы працы ў аргкамітэце Т.Кашкурэвіча ўдалося захаваць творчую і канцэптуальную пераемнасць паміж першымі фэстамі і адроджаным у 2006 г. фэстам.
4 мая 2006 г., пасля 13 гадовага перапынку, адбыўся "Дударскі фэст 2006" - вялікае спатканне беларускіх дудароў, працяг справы дударскага адраджэння і спроба вярнуць Дударскія фэсты ў беларускае грамадства. Гучалі беларускія, галісійскія, шатландскія і латышскія дуды. Гралі лепшыя і новыя беларускія дудары і гурты - Тодар Кашкурэвіч, "Стары Ольса", "Літвін троль", "Келіх кола", "За парогам", "Ліцьвіны", "Ліцьвінскі хмель" і шмат інш. Фестываль быў падзелены на тры часткі: Неа-фольк, традыцыйны фальклор і музыка стылю Медыеваль (даўняя музыка).
На фестываль, акрамя шматлікіх ўдзельнікаў, прыйшло шмат моладзі з музычных, навуковых і грамадскіх колаў. Пры гэтым ўдзельнікамі былі прадстаўнікі і дзяржаўных, і незалежна-грамадскіх арганізацый.
Фестываль выклікаў беспрэцэдэнтную ўвагу сродкаў масавай інфармацыі. На канцэрце прысутнічалі здымачныя групы 6 тэлеканалаў, журналісты 5 радыёстанцый і 12 газет. Былі прадстаўлены ўсе дзяржаўныя беларускія тэлеканалы (ОНТ, БТ, СТВ, ЛАД) і 2 расійскія - маскоўкі ТВЦ і агульнарасійскі ОРТ. Усе каналы паказалі фэст у выпусках навін. Пасля фэсту канал ОНТ зняў дадаткова праграму пра беларускіх дудароў і майстроў гэтага інструмента; расійскі канал ОРТ вырашыў зняць цыкл перадач пра беларускі рух дудароў (на час напісання гэтая праца ўжо пачалася). Выйшла 13 газетных артыкулаў (урыўкі з некаторых з іх і фотаздымкі прыкладаюцца).
6 гадзінаў клубнай атмасферы і 4 гадзіны жывога гуку дазволілі сустрэцца музыкантам, майстрам і даследчыкам беларускай дуды. Першы раз сустрэліся і пазнаёміліся многім музыканты і майстры з грамадскага і дзяржаўнага асяроддзяў - незалежныя прыватныя майстры і майстры са структур Міністэрства культуры. Падрыхтаваны прафесійны запіс фестываля, які на працягу кастрычніка-лістапада выйдзе ліцэнзійнай якасцю на CD (мастэрынг стыдыі DP-records, выданне дыска - фірма BMA-group). Фэстам і ягонымі вынікамі зацікавіліся шырокія колы беларускай творчай і навуковай інтэлегенцыі.
Многія ўдзельнікі выказалі жаданне зрабіць фэст штогадовым. У гэтым накірунку падчас фэсту былі зроблены канкрэтныя крокі. У межах наступнага фэсту дамоўлена на навуковую сустрэчу майстроў Беларусі, Польшчы і краін Балтыі на хутары ў майстра А.Лася. У межах наступнага фэсту музыкант Н.Валынец прапануе правесці конкурс маладых дудароў. Фірма BMA-group прапануе свае паслугі ў арганізацыі на наступны фэст 2-х вялікіх канцэртаў - афіцыйны ў канцэртнай зале і інтэрактыўны ў клубе.
Вялізнай праблемай фестываля стала адсутнасць польскіх гуртоў, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці дуду. Блізкасць дударскіх традыцый, а таксама дасягненні польскіх і беларускіх майстроў і музыкантаў, значна ўзбагаціла бы фестываль і зрабіла бы яго міжнародным творчым спатканнем.

Артыкулы
Вечеринка - под волынку. Сегодня в Минске проходит давно забытый фестиваль "Дударски фэст". Правда, звуки, которые издают древние инструменты, скорее настраивают не на танцы, а приводят в легкий транс. Отличить голос белорусской дуды от галисийской, шотландской или, к примеру, латышской, в силе только тщательно настроенному музыкальному уху. Волынка перекочевала на "квартирники", фестивали средневековой культуры и стихийные встречи в парках. Сами инструменты - практически точные копии тех времен. Их делают вручную единицы, а желают купить сотни. Неискушенный зритель песню волынки слушает с любопытством. Ощущение, что время вернулось вспять, придает живой звук.
Белорусско-российский телеканал ОНТ 05 мая 2006 г.
Последнее подобное мероприятие проходило 13 лет назад. Теперь традиция больших встреч музыкантов, фольклористов и любителей волынки возобновляется. Дуда (волынка) - один из самых древних и мистических белорусских инструментов. Интерес к ней сегодня возрождается, как и сама волынка. Фестиваль объединил лучших молодых и бывалых белорусских волынщиков.
Газета "Ва-банкъ"
У Беларусі імкліва набірае вагу рух па адраджэнню беларускай дуды (волынки). Прыйшоў час адрадзіць дударскія фэсты - штогод ладзіць вялікую сустрэчу музыкаў і аматараў дуды (волынки).
news.tut.by
Рух айчынных выканаўцаў, якія мараць пра адраджэньне традыцый сярэдневечнага музыцыраваньня, што былі пашыраны на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, набірае моц і нясе слухачам новыя адкрыцьці і імёны. На пачатку траўня зь вялікім посьпехам прайшоў адрожаны зь ініцыятывы Тодара Кашкурэвіча і Зьмітра Сасноўскага "Дударскі фэст".
Інтэрнет хіт-парад music.fromby.net
В нашей стране возродили традицию проведения фестиваля волынки. В стильную средневековую вечеринку превратился "Дударскi фэст". Публике, собравшейся в клубе, пришлись по вкусу необычный, завораживающий звук этого старинного инструмента, красивые мелодии. Зрители смогли приобщиться и к танцевальным традициям наших предков. В планах организаторов - проводить фестивали волынки ежегодно.
Газета "Минский курьер" 10 Мая 2006 г.
Стало очевидно, что белорусская дуда (национальная разновидность волынки или bagpipe), находит все больше приверженцев среди молодежи, вновь широко звучит на концертных площадках. В начале мая дудари со всей Беларуси съехались на свой традиционный фестиваль. Это придало празднику исполнителей на белорусской дуде черты национального музыкального форума. Возрожденный "Дударскі фэст" показал, что за время, которое прошло со момента проведения последнего фестиваля, в стране выросла целая плеяда самобытных исполнителей на белорусской дуде. Значит, можно говорить о возрождении национальной школы игры на этом старинном инструменте.
Журнал "Jazz-квадрат"
"Дударскi фэст" - это продолжение дела по возрождению волынки (дуды) и попытка вернуть подобные фестивали в белорусское общество. К сожалению, по финансовым причинам в нынешнем фестивале волынки не примут участие мастера из других стран, хотя организаторы мероприятия получили многочисленные предложения от латышских, польских и даже шотландских волынщиков.
Інфармацыйнае агенства БелаПАН
Адна з найбольш цікавых музычных імпрэзаў у Беларусі пачатку траўня - "Дударскі фэст". Больш чым празь дзесяць гадоў ад першых "Балтыйскіх дударскіх фэстаў" найлепшыя дудары краіны зьбіраюцца разам. Уладзімер Бярбераў - адзін з найбольш вядомых ня толькі ў Беларусі выканаўцаў на дудзе. Уладзімер Бярбераў: "Дуда ёсьць нечым большым, чым пэўныя погляды - гэта ўжо штосьці агульнанацыянальнае. Яна проста паступова вяртае сабе сваё месца пад сонцам".
Радыё "Свабода"
У пачатку траўня зь вялікім посьпехам прайшоў адроджаны пасьля трынаццаці гадоў маўчаньня "Дударскі фэст". Ягоныя вынікі паставілі пытаньне рубам: для далейшай папулярызацыі беларускай дуды насьпела неабходнасьць выданьня адмысловага дыска з музыкай для гэтага старажытнага інструмэнта. Неабходнасьць такога выданьня зразумелі і самі арганізатары "Дударскага фэсту-2006". "Дударскі фэст" выклікаў надзвычайную цікаўнасьць да дуды, асабліва сярод моладзі. Адпаведную цукаўнасьць выкліча і гэты дыск.
"Тузін Гітоў" 05.06.2006

|